Новым амбасадарам Беларусі ў Польшчы стаў Віктар Гайсёнак
16 студзеня надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктар Гайсёнак уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Леху Качыньскаму. Падчас кароткай гутаркі бакі закранулі перспектывы развіцця беларуска-польскіх адносін, узаемадзеянне ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы амбасады.
Цырымонія ўручэння даверчых грамат прайшла ў прэзідэнцкім палацы. Для ўрачыстасці была пашыхтаваная ганаровая варта Войскі польскага. Пасля цырымоніі ўручэння грамат Віктар Гайсёнак усклаў вянок да Магілы невядомага салдата ў Варшаве.
Віктар Гайсёнак быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Польшчы 31 снежня. Ён змяніў Паўла Латушку.
БелаПАН