Новыя слуханні па аўтааварыі на вуліцы Гая пачнуцца ў Мінгарсудзе 9 кастрычніка
9 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пачне новыя слуханні па крымінальнай справе аб ДТЗ на вуліцы Гая, інфармуе БЕЛТА.
Папярэдняя пастанова суда ў дачыненні да абвінавачанага адмененая. Працэс будуць весці новыя суддзі. Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме, бо на працэсе фігуруюць звесткі пра стане псіхічнага здароўя падсуднага, што з'яўляецца медыцынскай таямніцай.
Нагадаем, што гучная справа адбылася ў лістападзе 2014 года. Мінчук у неадэкватным стане спрабаваў забіць жонку і дваіх дзяцей. Потым ён сеў за руль аўто і ў аўтааварыі пазбавіў жыцця сямейную пару на вуліцы Гая ў сталіцы.
Мужчыну вінавацяць у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў сваёй сям'і, прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншым асобам пры сутыкненні транспартных сродкаў, якія прывялі да смерці пацярпелых, а таксама прычыненні шкоды.
Фота: БЕЛТА і Следчы камітэт