N.R.M. — лепшы гурт 15-годдзя

Па выніках сёлетняй "Рок-каранацыі" лепшым гуртом 15-годдзя прызнаныя N.R.M. На другім месцы сярод лепшых гуртоў, паводле афіцыйнага галасавання, што праводзілася на інтэрнэт-партале “Тузін Гітоў”, апынуўся Neuro Dubel, на трэцім — "Ляпис Трубецкой".

У намінацыі "Лепшы альбом 15-годдзя" на першым месце - дыск N.R.M "Тры чарапахі". Другое месца заняў Manifest "ляпісаў", на трэцім — супольны музычны праект “Народны альбом”. У галасаванні ўдзельнічалі пераможцы цырымоніі ад 1994 году ў намінацыях "Гурт году" ("Рок-Карона") і "Альбом году".

Гурт N.R.M. двойчы прызнаваўся лепшай рок-камандай Беларусі — у 1997 і 2000 гадах. А іх дыск "Тры чарапахі" атрымаў прыз як лепшы альбом у 2000 годзе.

Неўзабаве ў эфіры і на сайце Еўрарадыё з'явіцца ўласны рэпартаж пра перамогі і расчараванні 15-й "Рок-каранацыі".

Фота: "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі