Някляеў распавёў, пра што апазіцыя дамовілася з Шагалам

Нагадаем, што заява дыпламата выклікала вялікі розгалас у дэмакратычным асяродку. Шагал заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а ёсць крымінальна асуджаныя людзі.



Гэтая заява і абмяркоўвалася на сустрэчы 14 лютага. У каментары Еўрарадыё адзін з удзельнікаў сустрэчы Уладзімір Някляеў паведаміў, пра што ішла гаворка.



Па яго словах, амбасадар настойвае на тым, што СМІ няправільна перадалі яго словы:



Някляеў: "Гэта ён падкрэслівае: у Беларусі няма палітзняволеных, а ёсць людзі, асуджаныя па крымінальных артыкулах — з гледзішча беларускай улады і таго заканадаўства, якое існуе ў Рэспубліцы Беларусь. А з гледзішча дэмакратычных краінаў — еўрапейскіх, Злучаных Штатаў Амерыкі, з гледзішча дэмакратычнай краіны Ізраіль — гэтыя палітзняволеныя ёсць".



Уладзімір Някляеў паведаміў, што вынікам сустрэчы стала дамова пра больш шчыльныя кантакты паміж амбасадай і апазіцыяй у будучыні. Сам амбасадар, па словах апазіцыянера, абяцаў садзейнічаць дэмакратызацыі Беларусі і абароне правоў чалавека ў нашай краіне.

Лябедзька: Шагал мусіць сустракацца не з палітыкамі, а з палітвязнямі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі