Нямеччына і Польшча выйшлі ў плэй-офф “Еўра-2016”

Нямеччына і Польшча выйшлі ў плэй-офф “Еўра-2016”

Зборныя Нямеччыны і Польшчы выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы па футболе, які праходзіць у Францыі. Яны занялі адпаведна першае і другое месца ў сваёй групе С.

Нямеччына згуляла на парыжскім стадыёне “Парк дэ Прэнс” са зборнай Паўночнай Ірландыі і перамагла з лікам 1:0. Аўтарам адзінага гола ў гэтай гульні стаў Марыа Гомес.

Польшча з такім самым лікам абыграла Украіну, няўдачніка сёлетняга турніру, якая не маі ніводнага ачка. Матч праходзіў у Марселі за стадыёне “Веладром”, пераможны гол забіў Якуб Блашчыкоўскі.

У групе D сёння згуляюць Харватыя з Іспаніяй і Чэхія з Турцыяй. Абодва матчы пачнуцца ў 22.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі