Нямецкія лекары лічаць, што Аляксей Навальны быў атручаны

Аляксей Навальны / ria.ru
Аляксей Навальны / ria.ru

Лекары берлінскай клінікі "Шарытэ", куды шпіталізавалі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, лічаць, што палітык быў атручаны.

Праведзеныя ў нямецкай клініцы даследаванні паказалі ў Навальнага інтаксікацыю інгібітарамі холінэстэразы. Гэты яд аказвае моцнае ўздзеянне на арганізм. Праўда, пакуль невядома, як менавіта маглі атруціць палітыка. 

Навальны да гэтага часу знаходзіцца ў штучнай коме, але сур'ёзнай пагрозы яго жыццю няма. 

"Цяпер пацыента лечаць атрапінам. Якім будзе вынік, пакуль незразумела, наступствы для нервовай сістэмы на гэты момант нельга выключаць", — заявілі ў клініцы.

Прэс-сакратар Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што справа аб атручэнні палітыка па заяве, якую юрысты ФБК падалі ў чацвер адразу пасля шпіталізацыі Навальнага, да гэтага часу не ўзбуджаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі