Нявыдадзены трэк Боба Дылана з’явіўся ў сеціве (слухаць)
Музыка запісваў песню “Pretty Saro” шэсць разоў, але публіка яе так і не пачула.
“Pretty Saro” — гэта кавер англійскай народнай песні 18-га стагоддзя. Дылан запісваў яе каля шасці разоў падчас сесій для альбома “Self Portrait” у сакавіку 1970 года, але ў канчатковы трэк-ліст кампазіцыя так і не трапіла. З таго часу трэк захоўваўся на лэйбле Columbia.
Трэк нарэшце дачакаўся свайго часу і бачыць свет 27 жніўня на бокс-сэце "Another Self Portrait", зборніку песень Дылана складзеным з яго трэкаў альбомаў "Nashville Skyline", " Self Portrait " і "New Morning", паведамляе Rolling Stone.
Фота з last.fm