"Нёман" паведаміў, у якой краіне згуляе хатні матч адбору Лігі канферэнцый
Стадыён "Алькюфер" у Дзьёры / vk.com/fcneman
"Нёман" паведаміў, у якой краіне згуляе хатні матч 1-га раўнда адбору футбольнай Лігі канферэнцый. Гродзенцы прымуць "Вадуц" з Ліхтэнштэйна 20 ліпеня ў Венгрыі — на стадыёне "Алькюфер" у Дзьёры. Паядынак пройдзе без гледачоў.
А першы матч прызначаны на 13 ліпеня. "Вадуц" прыме "Нёман" на стадыёне "Райнпарк".
Раней стала вядома, што БАТЭ правядзе свой хатні матч у першым раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага "Партызані" таксама ў Венгрыі.
Беларускія каманды паводле рашэння УЕФА вымушаны праводзіць хатнія матчы еўракубкаў на нейтральных палях без гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.