Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб замарозіць ЗВР Беларусі

Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб замарозіць ЗВР Беларусі

Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб замарозіць золатавалютныя рэзервы Беларусі. Гэтаксама, як заходнія дзяржавы зрабілі з расійскімі ЗВР, якія захоўваліся за мяжой. Пра гэта ў стрыме Еўрарадыё распавёў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Не проста іх заблакаваць, а замарозіць. Каб Лукашэнка не мог гэтыя рэзервы патраціць на АМАПаўцаў, ці на вайну ва Украіне", — патлумачыў гэтую актыўнасць Вячорка. І дадаў, што ўжо дакладна Мінфіну РБ не дазволяць абмяняць на рэальную валюту грошы, якія Беларусь летась атрымала ад МВФ. Гэта каля мільярда долараў для "аднаўлення пасля пандэміі".

Золатавалютныя рэзервы Беларусі сёлета зніжаюцца (у сакавіку — амаль на 693 млн долараў ці на 8,4%). На 1 красавіка яны складалі $7,5 млрд. Якая частка ЗВР можа трапіць пад "замарозку", пакуль невядома.

Па звестках Нацбанка, чыстых замежных актываў у яго на $6,5 млрд, але не ўсе яны з'яўляюцца рэзервамі, тлумачыць акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

Калі ў Нацбанка ляжаць у кітайскім банку юані, гэта патрабаванні, але не рэзервы.

Таму, колькі рэзервовых грошай Нацбанк захоўвае ў краінах, якія могуць заблакаваць сродкі, даведацца нельга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі