Organic Family мысляць прагрэсіўна! (фота)

Промагрупа Organic Family  упершыню  прадставіла стыль “прагрэсіў трайбл грув”, у чым ім дапамог супер-вядомы масквіч. Хто такі — чытайце далей… Галоўным госцем вечарыны  стаў ды-джэй Pozitron, арганізатар серыі мерапрыемстваў “Planetarium” у Расіі. Pozitron грае ў розных стылях. Ён сам на хуткую руку назваў каля сямі.

Pozitron: Электрапрагрэсіў, прагрэсіў, мінімал прагрэсіў, трайбл, грув, брэйкс, чылаўт. Вельмі розную музыку, карацей. Усё залежыць ад людзей і ад вечарыны.

На суботняй жа імпрэзе маскоўскі госць граў у стылі “прагрэсіў трайбл грув”. Дарэчы, у Мінску ёсць толькі адзін ды-джэй, які грае ў гэтым накірунку, і імя гэтага чалавека ніхто не здолеў прыгадаць.

Што такое Planetarium і чым ён цікавы Мінску, Еўрарадыё распавялі арганізатары.  

Organic Family: У іх вельмі цікавы праект — серыя вечарын па ўсёй Расіі “Planetarium”. Яны ўжо аб’ездзілі ўсе буйныя гарады. Мы трапілі да хлопцаў у госці і вырашылі зрабіць фестываль у нас, каб ён быў міжнародны.

Яшчэ варта заўважыць магічнае пераўвасабленне клубаў, калі за справу бяруцца “арганікі”: усе сцэны былі абвешаныя палотнамі, фракталамі і планетамі. Як заўсёды, можна было пачаставаць гарбату ў чылаўт зоне.

А яшчэ Еўрарадыё пацікавілася ў Organic Family пра іх далейшыя планы. І скажам вам: магчыма, наступным разам усё будзе ў лесе.

Organic Family: У планах у нас правесці яшчэ адну вечарыну тут у клубе 25 красавіка, але вельмі сумняваемся — бо калі будзе выдатнае надвор’е, то мы паедзем у лес. Мы сумясцім стыль і вечарыны “Прона” і “Planetarium”. Хутчэй за ўсё, гэта будуць два дні на паветры, дзе людзі могуць забыць пра горад і слухаць музыку.





Фатограф: Таранціна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі