Па факце падзення самалёта каля Слоніма распачалі крымінальную справу

Па факце падзення самалёта каля Слоніма распачалі крымінальную справу

Па факце падзення самалёта каля Слоніма распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выконваемай працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб", паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Прызначана правядзенне шэрагу экспертыз. Сярод іх — хімічныя экспертызы нафтапрадуктаў. Праверку праводзіць і Дэпартамент па авіяцыі Мінтранспарту. Яе матэрыялы далучаць да крымінальнай справы.

Трагічнае здарэнне здарылася 13 жніўня падчас святкавання 770-годдзя Слоніма. Загінулі два пілоты. Лёгкаматорны самалёт Aeroprakt A22LS Foxbat украінскай вытворчасці прыляцеў з Міншчыны, ён рабіў прагулачныя палёты над горадам.

Як пішуць СМІ, загінулі Сяргей Доўгаль і Уладзімір Філон.

Па факце падзення самалёта каля Слоніма распачалі крымінальную справу
Па факце падзення самалёта каля Слоніма распачалі крымінальную справу
На месцы катастрофы / slonves.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі