Па справе аб выбуху затрыманыя 14 супрацоўнікаў фірмы-імпарцёра соку

З 8 жніўня ў мінскім следчым ізалятары знаходзяцца 14 супрацоўнікаў фірмы “Владпродимпорт”, якая пастаўляла ў Беларусь украінскія сокі “Садочок”.
Як паведамляе “Брэсцкі кур’ер”, затрыманы генеральны дырэктар, кіраўніцтва брэсцкага і баранавіцкага філіялаў фірмы, галоўны бухгалтар і нават кіроўца.

Гэту інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі на самой фірме. Па неафіцыйнай інфармацыі, усе затрыманыя праходзяць па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня.

Аднак у міліцыі сцвярджаюць, што ў дачыненні да супрацоўнікаў фірмы распачата крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Па афіцыйных звестках затрымана 9 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі