Па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам
9 жніўня ў асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам. Паведамленні пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках.
Праблемы назіраюцца і ў Мінску: многія карыстальнікі паведамляюць пра зніжэнне хуткасці інтэрнэта. Узнікаюць праблемы з доступам да Telegram, YouTube. Недаступны сайт незалежнага назірання Zubr.in.
Узніклі праблемы з доступам да сайта Еўрарадыё.
Магчыма, міністэрства сувязі і інфарматызацыі патлумачыць, у чым прычына. Некаторыя СМІ ўжо накіравалі запыты наконт сітуацыі з інтэрнэтам.