Пад Мінскам пахавалі баевіка, які ваяваў на баку "ДНР" (відэа)
Вадзім Васілеўскі загінуў на Данбасе ў ліпені 2015-га.
Пад Мінскам пахавалі баевіка, які ваяваў на баку самаабвешчанай "ДНР". Як паведамляе тэлеканал "Белсат", Вадзім Васілеўскі, прафесійны беларускі спецназавец, не дажыў да 35-годдзя менш за 2 месяцы. Яго пахавалі на радзіме 12 ліпеня. Ён загінуў, нібыта, на мяжы Растоўскай вобласці Расіі і Украіны. Снарад трапіў у адну з машын аўтакалоны. Цела беларуса збіралі па частках, апазналі яго толькі па тату.
Васілеўскі служыў у армейскім беларускім спецназе, у 5-й брыгадзе спецпрызначэння. Звольніўся ён каля 5 гадоў таму ў званні капітана. Працаваў інструктарам у структуры таварыства "Дынама". На Данбасе ён ваяваў на баку "ДНР" з перапынкамі каля года.
У Вадзіма Васілеўскага засталіся двое дзяцей, жонка, бацька і маці.
Фота, відэа: Белсат