Пад новы год у цэнтр Віцебска будуць пускаць толькі праз металадэтэктары

У Віцебску на плошчы Свабоды і на плошчы Перамогі, побач з кінатэатрам “Брыгантына”, дзе будуць праходзіць масавыя навагоднія мерапрыемствы, ствараюцца рэжымныя зоны. Патрапіць на свята можна будзе толькі праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі. На масавыя мерапрыемствы забароненае праносіць піратэхнічныя вырабы, а таксама зброю, спіртное і іншыя напоі ў шкляной тары, тэтрапакетах і пластыкавых бутэльках цёмнага колеру ёмістасцю большаў за 0,5 літра. Міліцыя таксама папярэджвае, што ў месцы гулянняў не прапусцяць людзей нападпітку.

У рэжымных зонах будуць усталяваныя камеры відэаназірання, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі