Пад Пухавічамі "БМВ" сутыкнуўся з вайсковым ЗІЛам, загінулі тры чалавекі

Тры чалавекі загінулі пры сутыкненні аўтамабіля "БМВ" з вайсковым ЗІЛам у Пухавіцкім раёне. Аварыя адбылася на 73-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель каля вёскі Падбярэжжа.
23-гадовы жыхар Асіповічаў, кіруючы іншамаркай, падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з грузавіком, якім кіраваў вайсковец. У выніку, загінулі кіроўца "БМВ", яго маці і яшчэ адзін пасажыр, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі