Пад Смалявічамі сёння ліквідуюць снежны затор

У Смалявіцкім раёне 13 верасня адпрацоўваюць дзеянні розных службаў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, выкліканых неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. А менавіта — моцнымі снегападамі, такімі, якія былі ў сакавіку падчас цыклона "Хаўер" (на здымку). Тады з-за снежных заносаў быў паралізаваны рух транспарту ў Мінску і іншых гарадах, на дарогах краіны ўтварыліся вялізныя заторы з соцень аўтамабіляў.



Вось што распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч:



"Праводзяцца вучэнні ўсіх спецыялізаваных службаў. Там прысутнічаюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, МУС, Чырвонага Крыжа, вядома ж, МНС, прысутнічаюць прадстаўнікі гандлю. Адпрацоўваюцца дзеянні службаў у выпадку ўзнікнення розных сітуацый. Напрыклад, будзе адпрацоўвацца сітуацыя "затор на дарозе, звязаны са значным выпадзеннем снегу".


У вучэннях удзельнічаюць каля 30 адзінак тэхнікі. Таксама будзе адпрацоўвацца сітуацыя, калі ў выніку выпадзення снегу на смалявіцкай птушкафабрыцы адключылася цеплаэлектразабеспячэнне. Аварыйныя службы будуць аператыўна ліквідоўваць наступствы здарэння.
 

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі