Падаляк: РФ сыдзе з усіх тэрыторый, акрамя поўдня і усходу

Украінскі вайсковец унутры расейскага танка, захопленага пасля бою з расейскімі войскамі ў сяле Лук'янаўка пад Кіевам / REUTERS / Marko Djurica​
Украінскі вайсковец унутры расейскага танка, захопленага пасля бою з расейскімі войскамі ў сяле Лук'янаўка пад Кіевам / REUTERS / Marko Djurica​

У РФ не атрымаецца зладзіць зацяжны канфлікт, які быў у Афганістане, мяркуе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

— "РФ сыдзе з усіх тэрыторый, акрамя поўдня і усходу, паспрабуе там наглуха акапацца, паставіць СПА, рэзка знізіць страты і дыктаваць умовы. Без цяжкай зброі не абысціся, калі мы хочам вынесці расейцаў далей", — напісаў палітык у сваім Twitter.

Таксама Падаляк пацвердзіў у сваім тэлеграм-канале, што Расія перадыслакавала частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход. Раней па выніках перамоваў у Стамбуле прадстаўнікі расейскай дэлегацыі заявілі аб "кардынальным скарачэнні" наступу на Кіеўскім і чарнігаўскім кірунках. Украінскі бок заявіў, што гэта вынік контратак украінскіх падраздзяленняў.

"Дарэчы (калі хто-то не зразумеў), "афганізацыя" — гэта калі ідзе самае магутнае партызанскае супраціўленне па ўсёй краіне, якое наносіць агрэсару вялікія страты на працягу многіх месяцаў ці нават гадоў і тым самым істотна аслабляе моц арміі акупанта. Менавіта такія дзеянні мелі месца пры спробе Савецкага Саюза кантраляваць Афганістан-афганскія партызаны гадамі знішчалі і аслаблялі савецкіх акупантаў. Як следства аслабілі РФ у цэлым", — піша Падаляк.

Яшчэ адзін дарадца кіраўніка ОП Аляксей Арастовіч заявіў пра тое, што расійскія войскі ідуць з Кіеўскай вобласці ў Харкаўскую, дзе маюць намер замацавацца ў горадзе Ізюм, вельмі важны для працягу наступу на Луганскую вобласць. Але ў гэтым замінаюць праблемы з палівам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі