Салют у Мінску разбіў вокны, пацярпелі людзі
Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюту ў Мінску адбылося некалькі здарэнняў. У сацсетках людзі пішуць пра разбітыя вокны, аскепак ад ракеты патрапіў у галаву жанчыне. Яе забрала хуткая дапамога. Стан пацярпелай пакуль невядомы.
Мяркуецца, што гэта фота пацярпелай падчас салюта ў Мінску / t.me/annakanopatskaya
Відэа: Антон Мартысевіч
Паведамляюць, што некалькі ракет узарваліся яшчэ да ўзлёту. Каля спарткомплексу "Дынама", дзе стаяла адна з пускавых установак салюта, выстаўлялі ачапленне. Ёсць звесткі і пра іншыя здарэнні ў сталіцы. Але афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
БЕЛТА