"Падобна да кельцкага магільнага крыжа": у Полацку знайшлі каменны крыж з рунамі
У Полацку каля моста па вуліцы Багдановіча гараджане знайшлі каменны крыж з незразумелымі знакамі, падобнымі да рун. Еўрарадыё высветліла, чым можа аказацца цікавая знаходка.
Археолаг Марат Клімаў расказаў Еўрарадыё, што спецыялісты пакуль не ўзяліся за вывучэнне знаходкі. Крыж знайшлі не археолагі, а прыватныя асобы.
— Археолагі гэтым зоймуцца, як толькі атрымаюць знойдзены крыж. Мяркуючы па фатаграфіях, можна сказаць, што знаходка падобная да кельцкага крыжа. Калі на месцы злому быў працяг, то гэта можа быць кельцкі магільны крыж. Альбо яго маглі кудысьці падвешваць, — дадае Марат Клімаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.