Пакуль невядома, што купяць малазабяспечаныя сем'і на ільготныя крэдыты

Паводле новага ўказа кіраўніка дзяржавы кожная малазабяспечаная сем’я зможа атрымаць ільготны крэдыт. Прэтэндаваць на яго могуць сем’і, у якіх на адну асобу ў месяц прыпадае менш за 1 мільён 130 тысяч рублёў, паведамілі Еўрарадыё ў Белінвестбанку.
Супрацоўніца Белінвестбанка: “Будуць даваць тым сем’ям, у якіх даход на аднаго члена сям’і не перавышае 1 мільён 130 тысяч рублёў”

Максімальная велічыня крэдыту — 10,5 мільёнаў рублёў. Вярнуць грошы трэба цягам 3 гадоў пад 10% гадавых. Указ пачне дзейнічаць толькі праз месяц, таму спіс тавараў, на якія даецца крэдыт, яшчэ не распрацаваны. Вядома толькі, што атрымаць ільготную пазыку можна будзе ў “Беларусбанку”, "Белаграпрамбанку", "Белінвестбанку" і "БПС-банку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі