Паліцыя спыніла выступленне гурта "Ленинград"
Здарэнне адбылося ў Пецярбургу ўвечары ў сераду.
Канцэрт гурта "Ленинград" Сяргея Шнурава праходзіў у адным з рэстаранаў у Прыморскім раёне. Паліцыянты туды прыехалі па заяве жыхароў суседніх дамоў, якія паскардзіліся на шум. У выніку, канцэрт гурта быў спынены датэрмінова.
РІА "Новости" адзначае, што ў рэстаране былі адчынены з-за спякоты вокны і з іх гучала гучная музыка, якая заяўнікам не спадабалася. Сёння на адміністрацыю рэстарана склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Фота — ria.ru