Памэла Андэрсан падалася ў спявачкі

Былая жонка бубнача амерыканскага гурта Motley Crue Томі Лі, актрыса і мадэль Памэла Андэрсан вырашыла пачаць музычную кар'еру. Як паведамляе газета New York Post, дэбютны сінгл 42-гадовай Памэлы буде называцца “High” і з'явіцца ў новым годзе. “Мы запісваем поп-сінгл разам, — сказаў яе сябра і сааўтар Рычы Рыч. – Памэла кажа, што яна хоча спяваць, але што-небудзь не вельмі цяжкае. Таму я абраў для яе толькі адно слова “high”, якое будзе паўтарацца шмат разоў”.

Акрамя таго, Андэрсан і Рыч запускаюць сумесную лінію адзення пад назвай A*Muse. Першая калекцыя будзе прадстаўленая на New York Fashion Week у лютым з удзелам Томі Лі ў якасці дыджэя.

Фота: wallpapers.oneindia.in

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі