Памежны камітэт Беларусі абверг збор грошай для дапамогі памежнікам

На мяжы / @gpkgovby
На мяжы / @gpkgovby

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб зборы сродкаў для памежнікаў.

Раней адно з незалежных медыа паведаміла, што яго чытачы-карыстальнікі "Космас-ТБ" сталі атрымліваць СМС ад правайдэра. У паведамленні быў заклік "палегчыць умовы службы" памежнікам і перавесці ім грошы. Быў таксама пазначаны рахунак фонду, на які можна было пералічыць сродкі.

Разліковы рахунак — сапраўдны, адзначылі ў ДПК. Але "ведамства не мае ніякага дачынення да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераліку грашовых сродкаў". У сувязі з гэтым памежнікі папрасілі грамадзян "не пераводзіць грошы на названыя рахункі".

Абверглі дачыненне да СМС-рассылкі і ў "Космас-ТБ". Там заявілі, што прадпрыемства "да дадзенай рассылкі дачынення не мае".

Варта адзначыць, што кампанію "Космас-ТБ" ўзначальвае генерал-лейтэнант Вадзім Зайцаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніка КДБ Беларусі, а да гэтага працаваў як раз у Дзяржпамежкамітэце.

Погранкомитет Беларуси опроверг сбор денег для помощи пограничникам
Карыстальнікі "Космас-ТБ" атрымалі паведамленні з заклікам пералічыць грошы памежнікам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі