Памочнік пракурора ў перапынку суда забыўся паперу з прынятым рашэннем (фота)

Памочнік пракурора ў перапынку суда забыўся паперу з прынятым рашэннем (фота)

У судзе ў Кастрычніцкім у Гомельскай вобласці 14 жніўня разглядаецца скарга блогера Андрэя Павука. Ён спрабуе дамагчыся права прысутнасці на планёрках Кастрычніцкага райвыканкама і сесіях раённага савета. Перапіска з чыноўнікамі не дала выніку і Павук падаў у суд.

Блогер змясціў на сваёй старонцы ў Facebook фотакопію дакумента, які ў перапынку пасяджэння забыўся памочнік пракурора. Ён лічыць, што гэта фактычна прынятае рашэнне. Як вынікае з дакумента, скаргу Павука не задаволяць, паколькі для яе задавальнення "няма законных падставаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі