Памёр беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Расіі
Сяргей "Бульба" / Скрыншот Еўрарадыё
Загінуў беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі. Яго звалі Сяргей "Бульба".
“Ооо, аўтарытэт Аляксандра Рыгоравіча проста зашкальвае! Любога спытайце, як бы тут галасавалі і рукамі, і нагамі за яго, калі б была такая магчымасць”, — расказваў мужчына раней пра тое, як добра да Лукашэнкі ставяцца на Данбасе.
У 2020 годзе "Бульба" асудзіў пратэсты ў Беларусі і лічыў, што людзі выходзяць на вуліцы, бо ім проста сумна жыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.