Пандэмія каранавіруса не спыніць Палату прадстаўнікоў

Палата прадстаўнікоў / БЕЛТА
Палата прадстаўнікоў / БЕЛТА

Пандэмія каранавіруса не ўнясе ніякіх змен у работу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё расказаў дэпутат Андрэй Савіных.

"Для нас гэта [распаўсюджванне каранавіруса. — Еўрарадыё] праблемай не стане. Мы працуем у нармальным рэжыме. І зробім усё, што ад нас залежыць, каб рэалізаваць задуманы план па хутчэйшай ратыфікацыі пагаднення [аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам]", — кажа ён.

Ратыфікацыя пагаднення беларускім бокам плануецца 2 красавіка. Далей яго павінен ратыфікаваць Еўрапарламент. У работу якога пандэмія каранавіруса, дарэчы, унесла сур'ёзныя змены.

У пачатку сакавіка Еўрапарламент з-за пандэміі каранавіруса скараціў пленарны тыдзень да аднаго дня і перанёс пасяджэнне са Страсбурга ў Брусель. Старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі заявіў, што ў рамках наступнага пленарнага пасяджэння ў еўрадэпутатаў будзе магчымасць дыстанцыйнага галасавання:

"Я вырашыў склікаць пазачарговае пленарнае пасяджэнне ў чацвер, 26 сакавіка, каб зацвердзіць надзвычайныя меры, прадстаўленыя Еўрапейскай камісіяй, — расказаў Сасолі. — Гэта будзе першае пленарнае пасяджэнне, якое будзе выкарыстоўваць сістэму дыстанцыйнага галасавання. Перад тварам надзвычайнай сітуацыі мы павінны выкарыстоўваць усе наяўныя ў нас сродкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі