Panic! At The Disco знялі відэа на новы трэк “This Is Gospel” (глядзець)
Пакуль бубнач Спэнсар Сміт змагаецца з наркатычнай залежнасцю, гурт прэзентуе свежы сінгл.
Амерыканскі гурт Panic! At The Disco прэзентуе сінгл “This Is Gospel” і відэа да яго.
Рэжысёрам роліка стаў кліпмэйкер Даніэль Клаўд Кампас. Што тычыцца трэка, то ён анансуе будучы альбом “Too Weird To Live, Too Rare To Die!”, рэліз якога запланаваны на 8 кастрычнікa. Пласцінка стане чацвёртым лонгплэем Panic! At The Disco за 9 гадоў існавання каманды.
Разам з сінглам музыкі абнародавалі і трэк-ліст альбома, які складаецца з 10-ці кампазіцый:
1. This Is Gospel
2. Miss Jackson
3. Vegas Lights
4. Girl That You Love
5. Nicotine
6. Girls/Girls/Boys
7. Casual Affair
8. Far Too Young To Die
9. Collar Full
10. The End Of All Things.
Па словах фронтмэна каманды Брэндана Уры, падчас напісання пласцінкі, гурт натхняўся бруднымі і цёмнымі задворкамі, адваротным бокам бліскучых вуліц іх роднага Лас-Вегаса. Назва ж “Надта дзіўны, каб жыць, надта рэдкі, каб памерці!” была навеяная навэлай Хантэра Томпсана “Страх і нянавісць у Лас-Вегасе”.
Фота: popmatters.com