Папа Рымскі заклікаў да велікоднага перамір'я ва Украіне

Папа Рымскі Францішак на імшы ў Вербную нядзелю ў Ватыкане / Reuters
Папа Рымскі Францішак на імшы ў Вербную нядзелю ў Ватыкане / Reuters

Папа Рымскі Францішак заклікаў да велікоднага перамір'я ва Украіне, за якім павінны адбыцца перамовы і мір.

Хай пачнецца велікоднае перамір'е. Але не для таго, каб перазарадзіць зброю і аднавіць баі, не. Перамір'е для таго, каб прыйсці да міру шляхам сапраўдных перамоваў, з ахвотаю таксама пайсці на некаторыя ахвяры дзеля дабра народа, — сказаў Папа Рымскі.

Францішак правёў імшу ў Вербную нядзелю 10 красавіка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі