Парашэнка: Дасягнутая дамоўленасць аб вызваленні ўкраінцаў-закладнікаў (відэа)

Паводле слоў Пятра Парашэнкі, перамовы былі "вельмі складанымі". Аднак абсалютна ўсе кіраўнікі краін "падтрымалі логіку мірнага плана". Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб забеспячэнні свабоды ўкраінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца ўзброенымі фармаваннямі.

Парашэнка паведаміў, што будзе неадкладна актывізаваная дзейнасць трохбаковай кантактнай групы, пачатыя кансультацыі паміж памежнікамі і начальнікамі Генеральных штабоў Украіны і Расіі ў справе недапушчэння паставак зброі баевікам на Данбасе.

Украінскі прэзідэнт паабяцаў распрацаваць "дарожную карту" для ўрэгулявання канфлікта ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Пуцін гатовы дапамагчы дыялогу Кіева, Данецка і Луганска (відэа)

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі