Парашэнка загаварыў аб увядзенні ва Украіну міратворцаў ААН (відэа)
Такую заяву ён зрабіў на радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны абмеркавала магчымасць увядзення міратворчага кантынгента Арганізацыі аб’яднаных нацый.
Прэзідэнт Пётр Парашэнка распавёў на радзе ў сераду ўвечары, што аддаў загад вывесці войскі з Дэбальцава, бо прадстаўнікі АБСЕ не маглі туды патрапіць, а сепаратысты не спынялі агонь. Таксама ён сказаў, што ўначы узброеныя сілы выйшлі пад агнём з Дэбальцава.
Па словах Парашэнкі з Дэбальцава выйшлі 2475 вайскоўцаў. Каля 200 адзінак тэхнікі таксама вывелі адтуль. Украінскі прэзідэнт адзначыў, што ніхто не захацеў выходзіць на зневажальных умовах прапанаваных сепаратыстамі. Пасля эвакуацыі Парашэнка сустрэўся з вайскоўцамі і ўзнагародзіў войнаў аперацыі ў Дэбальцава, камандзіру 128-й брыгады далі зорку Героя Украіны.
“Мы паказалі, што прытрымліваемся мірных дамоўленасцяў”, — сказаў Пётр Парашэнка. — Сёння вам будзе прапанавана абмеркаваць пытанне запрашэння ва Украіну міратворчай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая будзе дзейнічаць у адпаведнасці з мандатам Рады бяспекі ААН”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, найлепшы фармат гэта — паліцэйская місія ЕС, у сітуацыі калі мір не падтрымліваецца.
“Прадбачыўшы, што Мінскія дамоўленасці не будуць выконвацца, я прапаноўваў гэта на сустрэчы ў Мінску. Таму цяпер мы пачынаем афіцыйныя крокі да гэтага”, — сказаў Парашэнка.
Таксама Парашэнка распавёў пра "фэйкі", якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках. Пра гэта больш падрабязна глядзіце на відэа.