Парашэнку далажылі аб завяршэнні вываду войскаў з Дэбальцава

Украінскія войскі цалкам пакінулі Дэбальцава. Пра гэта Пятру Парашэнку далажыў кіраўнік штаба "Сектара С" палкоўнік "Таран", які кантралюе аперацыю па вывядзенні ўкраінскіх войскаў з горада.

Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на прэс-сакратара ўкраінскага прэзідэнта Святаслава Цаголку.

Па словах Цаголкі, прэзідэнт затэлефанаваў палкоўніку, каб падзякаваць за мужнасць і гераізм. Прэс-сакратар адзначыў, што "Таран" выйшаў з Дэбальцава разам з палкоўнікам "Тапазам", гісторыю якога напярэдадні распавёў краіне прэзідэнт.

"Тапаз" — гэта казак з Луганскай вобласці, які пайшоў на вайну разам з двума сынамі. Лёс звёў усіх трох у Дэбальцаве. Бацька выйшаў з горада толькі пасля таго, як пераканаўся, што сыны пакінулі горад, напісаў Цаголка.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі