Партыі БХД ужо пяты раз было адмоўлена ў рэгістрацыі

Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" зноў не змагла легалізавацца ў Беларусі. Міністэрства юстыцыі адмовіла ёй у рэгістрацыі ўжо пяты раз. Як паведаміў Еўрарадыё адзін з лідараў аргкамітэта Дзяніс Садоўскі, чыноўнікі выявілі ў дакументах "дробныя недакладнасці". Да таго ж два заснавальнікі пад ціскам адмовіліся ад сваіх подпісаў.

Садоўскі: "Мы скарысталі час перад так званымі выбарамі для таго, каб зрабіць чарговы тэст для ўлады. Былі сігналы ў нас, што магчымыя нейкія крокі ў наш бок. Але відавочна, што яны не спраўдзіліся і мы на іх асабліва і не разлічвалі".

Паводле слоў Садоўскага, сябры аргкамітэта БХД лічаць рашэнне Мінюста "незаконным і палітычным". Будзе рыхтавацца скарга ў Вярхоўны суд. А пакуль яе разгледзяць, аргкамітэт атрымае два месяцы легальнага статусу.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі