Пасажыр з Кітая не знайшоў медыкаў у мінскім аэрапорце

Пасажыр з Кітая не знайшоў медыкаў у мінскім аэрапорце

Мінздароўя паведамляла, што ў Нацыянальным аэрапорце Мінск наладжаны медыцынскі кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць з краін, дзе зарэгістраваны каранавірус. Аднак гэтыя заявы абвяргае сайт "Спутник", куды звярнуўся адзін з такіх пасажыраў. 

Студэнт Беларускай акадэміі музыкі Тэнгіэр прыляцеў з Кітая 3 лютага. Ён ляцеў праз Кіеў і рыхтаваўася прайсці сур'ёзную праверку на каранавірус у мінскім аэрапорце. Аднак ні на яго, ні іншых пасажыраў ніхто не звярнуў увагу.

Хлопец кажа, што на пашпартным кантролі яго папярэдзілі, што на выхадзе з транізтнай зоны яго правераць. Аднак там нікога не было. Замежнік вырашыў сам знайсці медыкаў, каб пераканацца, што з ім усё ў парадку.

"Я хацеў, каб мяне праверылі ў аэрапорце, але нікога не знайшоў. Мяне проста папрасілі прайсці налева, але там нікога з медперсаналу не было", — распавядае студэнт. 

Тады Тэнгіэр звярнуўся ў медпункт і папрасіў яго агледзець, праверыць тэмпературу. "Але мне чамусьці сказалі, што сёння медыкі не працуюць, і накіравалі мяне ў студэнцкую паліклініку №33. Гэта жудасна", — абураецца ён.

У Акадэміі музыкі студэнту сказалі 14 дзён быць дома і не хадзіць на заняткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі