ПАСЕ патрабуе ад Мінска вызваліць палітвязняў і правесці справядлівыя выбары

ПАСЕ заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў, не падтрымліваць Расію і правесці справядлівыя выбары

ПАСЕ заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў, не падтрымліваць Расію і правесці справядлівыя выбары / pixabay.com

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прыняла новую рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

У ёй падкрэсліваецца прыхільнасць ПАСЕ абароне правоў, свабод і бяспекі беларускага народа і выказваецца салідарнасць з людзьмі, пацярпелымі ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

У дакуменце гаворыцца пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Згадваецца і тое, што рэжым Лукашэнкі далучыўся да агрэсіі Расіі супраць Украіны.

У рэзалюцыі звяртаюць увагу на маштабныя рэпрэсіі супраць апанентаў рэжыму: масавыя арышты, затрыманні і запалохванне, у тым ліку заканадаўчыя меры па задушэнні апазіцыі.

Прызначаныя на люты 2024 года "выбары" Асамблея называе "пародыяй на дэмакратыю" і заяўляе пра непрызнанне іх вынікаў з-за абмежавання свабод, роспуску палітычных партый і абмежавання СМІ.

ПАСЕ заклікае вызваліць палітвязняў. спыніць падтрымку расійскай агрэсіі, правесці свабодныя і справядлівыя выбары і выконваць правы чалавека. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі