ПАСЕ пазбавіла Расію права голасу да канца года з-за анэксіі Крыма
За такое рашэнне прагаласавалі 145 чальцоў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.
Акрамя таго, расіянам забаронена займаць кіруючыя пасады ў ПАСЕ да канца года. Як перадае УНІАН, такое рашэнне прынятае падчас слуханняў на сесіі ПАСЕ ў Страсбургу. Расійская дэлегацыя ў іх не ўдзельнічала і назвала абмеркаванне палітычным фарсам.
Дакладчык Штэфан Шэннах з Аўстрыі заявіў, што ў студзені ПАСЕ вернецца да гэтага пытання і забарона галасавання можа быць падоўжаная.
Нагадаем, што 9 красавіка ПАСЕ прыняла рэзалюцыю з асуджэннем расійскай акупацыі і анэксіі Крыма і заклікала Маскву вывесці з паўвострава свае войскі.
Фота — Reuters