Пасля 1 лютага беларускія банкі могуць аднавіць крэдытаванне

Нацбанк Беларусі, які рэкамендаваў у снежні 2014 года камбанкам стрымліваць рост крэдытнага партфеля да 1 лютага 2015-га, не плануе падаўжаць дзеянне гэтай рэкамендацыі.

“Гэта рашэнне прымалася ў складзе комплексу стабілізацыйных захадаў і мела часовы характар. Падаўжаць яго дзеянне пасля 1 лютага не плануецца, — паведамілі ў Нацбанку. — Разам з тым прапанаванне грошай у эканоміцы будзе абмяжоўвацца інструментамі манетарнай палітыкі такім чынам, каб аб'ёмы крэдытавання не парушалі макраэканамічную збалансаванасць і фінансавую стабільнасць. У цэлым за 2015 год прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі прагназуецца ў межах 17-22 працэнтаў у залежнасці ад развіцця сітуацыі”.

Дзяржаўныя праграмы будуць фінансавацца праз спецыяльна створаны для гэтага інстытут — Банк развіцця.

“Камерцыйнае крэдытаванне будзе ажыццяўляцца банкамі. Але рэсурсы будуць накіроўвацца выключна на фінансаванне эфектыўных праектаў, з высокай аддачай. Гэтаму пытанню Нацыянальны банк будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу”, — падкрэслілі ў Нацбанку.

Што будзе з курсам долара і валютай у абменніках, распавёў Нацбанк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі