Пасля прыезду Шапіры на маладзечанскім заводзе выдалі заробак за красавік
Кіраўнік Мінскай вобласці наведаў завод, на якім некалькі дзён таму адбыўся стыхійны страйк.
На Маладзечанскім заводзе металаканструкцый выплацілі ўвесь заробак за красавік. Як паведамляе БелаПАН, гэта адбылося ў пятніцу, 12 чэрвеня, пасля візіту кіраўніка Міншчыны Сямёна Шапіры на прадпрыемства. Перад гэтым работнікі чакалі красавіцкі заробак з 21 траўня. Паведамляецца, што Шапіра наведаў прадпрыемства ў абед, а пад вечар рабочым выплацілі заробкі.
Нагадаем, што 8 чэрвеня на прадпрыемстве прайшоў стыхійны страйк. Яго відэа з'явілася ў інтэрнэце. Пасля гэтага кіраўніцтва завода паабяцала да канца тыдня (12 чэрвеня) выплаціць заробак. Аднак да вечара 11 чэрвеня адміністрацыя пералічыла толькі 50% запазычанасці, дый тое рабочым асноўнай вытворчасці.
На Маладзечанскім заводзе металаканструкцый прайшоў стыхійны страйк (відэа)