Пасол Расіі: дзеянні ўладаў нанеслі "Белгазпрамбанку" іміджавыя страты
Хол галоўнага офіса "Белгазпрамбанка" / Еўрарадыё
"Важна як мага хутчэй сысці ад кіравання [Белгазпрам]банкам у рэжыме часовай адміністрацыі", — лічыць пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. Банк, які на 99% належыць расійскім акцыянерам, з сярэдзіны чэрвеня застаецца пад кантролем часовай адміністрацыі, прызначанай Нацбанкам РБ.
"Важна, каб бакі дамовіліся з улікам меркавання і акцыянераў, і рэгулятара Беларусі аб складзе праўлення Белгазпрамбанка, — дадаў Мезенцаў. — Важна, каб фармат абароны замежных інвестыцый пацвярджаўся ў рэжыме духу і літары нацыянальнага закона".
Найбуйнейшымі акцыянерамі "Белгазпрамбанка" з'яўляюцца "Газпрамбанк" і "Газпрам", якія маюць па 49,818% долі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.