Пасол Расіі: Забарону паставак беларускай прадукцыі можна зняць за 10 дзён
Аляксандр Сурыкаў лічыць, што наглядныя арганізацыі і ўрады дзвюх краін знайшлі рашэнне.
Тэма забароны паставак беларускай прадукцыі ў Расію можа быць закрытая на працягу дзесяці дзён. З такой заявай у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выступіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае БЕЛТА.
Дыпламат мяркуе, што наглядныя арганізацыі, ўрады дзвюх краін знайшлі рашэнне. У Беларусь прыбыла вялікая дэлегацыя Рассельгаснагляду. Ідзе праверка прадпрыемстваў "на прадмет ліквідацыі ўсялякіх чутак, здагадак і забаронаў", сказаў Сурыкаў.
Нагадаем, што 10 снежня ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. Па яго выніках беларускі прадстаўнік Сяргей Румас заявіў, што ўжо з 11 снежня частка беларускіх прадпрыемстваў можа аднавіць пастаўкі прадукцыі ў Расію.
Фота — bymedia.net