Паўабаронца брэсцкага “Дынама” Эдгар Аляхновіч перайшоў у БАТЭ

22-гадовы паўабаронца брэсцкага “Дынама” Эдгар Аляхновіч перайшоў у БАТЭ. Як паведамляе сайт барысаўчан, пытанне аб яго пераходзе ўжо ўрэгулявана.
Аляхновіч выступаў у Брэсце на працягу пяці сезонаў. Апошнія тры — у асноўным складзе. За гэты час ён правёў 54 матчы чэмпіянату Беларусі, у якіх, гуляючы на пазіцыі апорнага паўабаронцы, забіў 4 галы і аддаў 4 галявыя перадачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі