Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак і адправілі дадому

Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак і адправілі дадому

Паўла Севярынца зранку 18 снежня затрымалі амапаўцы каля яго дома. Палітыка адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, а адтуль — у суд. Пра гэта палітык распавёў у каментары Еўрарадыё. 

За несанкцыянаваныя акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якія прайшлі 7-8 снежня, Севярынцу прысудзілі 15 сутак арышту. Пасля гэтага яго зноў вярнулі ў Савецкае РУУС, дзе міліцыянты правялі з палітыкам "тлумачальную размову" і парэкамендавалі 20 снежня закон не парушаць.

Пасадзіць "на суткі" Севярынца цяпер могуць у любы дзень. 

Дарэчы, на 20 снежня апазіцыя мяркуе наступныя вулічныя акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. У гэты дзень пройдуць чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі