Паводка на Віцебшчыне: людзі пагаджаюцца на эвакуацыю па родзічах (фота)
У Гарадку на Віцебшчыне з-за паводкі давялося праводзіць эвакуацыю жыхароў аднаго з завулкаў. Прычынай стыхійнага бедства сталі моцныя дажджы — толькі за мінулыя суткі там выпала амаль удвая больш за дэкадную норму ападкаў. Некалькі сем’яў згадзіліся на эвакуацыю, але не ў інтэрнат мясцовага каледжа, што ім быў прапанаваны ўладамі, а рассяліліся па родзічах. Тым, хто застаўся ў дамах, прывезлі пітную ваду, бо калодзежы таксама затапіла. Людзям дапамагаюць “ратаваць” бульбу з затопленых падполаў, курэй, трусоў ды коз.
У асноўным у гэтым раёне жывуць пенсіянеры, таму на месцы дзяжурства нясуць не толькі ратавальнікі, але і сацыяльныя службы. На гэты час падтапіла 36 дамоў, а затоплена — каля дзясятка. Людзі не пацярпелі. Па інфармацыі МНС, узовень вады колькі гадзінаў застаецца нязменным, у хуткім часе чакаецца спад паводкі.