Пажар у Асіповіцкім раёне тушылі з трох верталётаў

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за нядзелю ў Беларусі ліквідаваныя пяць лясных пажараў (на агульнай плошчы каля 5,5 га), два тарфяныя пажары (0,18 га) і чатыры пажары травы і кустоў (0, 61 га).

2 жніўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра лясны пажару на агульнай плошчы 45 га каля вёскі Вярхі Асіповіцкага раёна Магілёўшчыны. З агнём змагаюцца 13 адзінак тэхнікі і 137 чалавек, у тым ліку 111 работнікаў лясгасаў. Ліквідаваць пажар дапамагаюць тры верталёты МНС — два МІ-8 і адзін МІ-26. На раніцу 3 жніўня плошча пажару складае 40 га.

Пад Асіповічамі сутыкнуліся тры дзясяткі аўто (фота)

Таксама ў Асіповіцкім раёне, але ўжо каля вёскі Татарка ў нядзел выявілі лясны пажар на плошчы 0,8 га. Там з агнём змагаюцца 8 адзінак тэхнікі і 48 чалавек. На раніцу панядзелка плошча пажару складае 0,3 га.

Акрамя таго, пажар травы і кустоў на плошчы 5 га ўзнік на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім раёне Брэстчыны, які ўжо гарэў сёлета. У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць 3 адзінкі тэхнікі і 25 чалавек лясніцтва. На раніцу 3 жніўня плошча пажару складае 5 га.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі