ПЭН-ГЕЙт: вяртанне блуднага Севярынца насуперак "культурным марксістам"

Павел Севярынец / TUT.by
Павел Севярынец / TUT.by
ДЫСКЛЭЙМЕР: меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

26 кастрычніка дэлегаты агульнага сходу беларускага ПЭНа збіраліся ў Палацы мастацтва. Людзі прыходзілі павольна. Калі пачалося пасяджэнне, удзельнікаў не хапала нават на кворум. У ПЭН-цэнтры 113 членаў, а кворум складае больш за палову, гэта значыць ад 57 чалавек. І іх не было.

"Давайце зацвярджаць рашэнні бягучай колькасцю дэлегатаў, а калі збярэцца кворум, прымем адразу ўсе рашэнні", — прапаноўвае вядучы сходу Лявон Баршчэўскі. Яму ніхто не пярэчыць. Пачынаюцца даклады кіраўніка ПЭН-цэнтра Таццяны Нядбай і членаў Рады.

Пяцьдзясят сёмай прыходзіць нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. З ёй ёсць кворум. Пасля дакладаў пераходзяць да разгляду выключэння Радай са складу ПЭНа Паўла Севярынца. Ён не згодны з рашэннем і хоча яго абскарджваць.
 

Вяртанне Севярынца

"Лічу, што рашэнне Рады несправядлівае і мяне выключалі за хрысціянскія погляды. Пацвярджаю, што азнаёмлены са статутам Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднай хартыяй", — зачытваюць зварот Паўла Севярынца да агульнага сходу ПЭНа.

"Дзякуючы майму адкрытаму лісту пачалася дыскусія, якая выявіла шматлікія непрыемныя моманты ў дзейнасці ПЭНа, — гэта ўжо выступае перад членамі агульнага сходу сам Павел Севярынец. — Лічу сваё выключэнне несправядлівым. Каб удзельнічаць у гэтым сходзе, я ўсё-ткі заплаціў узносы. Таццяна нават сказала, што ў тым ліку дзякуючы маім узносам была магчымасць арандаваць гэтую залу [агульны сход праходзіць у зале № 2 Палаца мастацтва. — Еўрарадыё]. Я хачу ўдзельнічаць і ў дзейнасці агульнага сходу, і ў дзейнасці ПЭН-цэнтра, каб у нашай арганізацыі нешта мяняць. У першую чаргу мяняць стаўленне да людзей".

ПЕН-ГЕЙт: возвращение блудного Северинца вопреки “культурным марксистам”

За і супраць

Некалькі чалавек просяць слова, каб выступіць за і супраць вяртання Паўла Севярынца ў склад ПЭН-цэнтра.

Пісьменніца Ганна Янкута: "ПЭН-цэнтр — частка міжнароднага ПЭН-клуба. Акрамя хартыі, у яго ёсць шэраг рэзалюцый і рашэнняў. 29 верасня 2014 года была прынятая рэзалюцыя Міжнароднага ПЭН-клуба на тэму ЛГБТК-супольнасці. І ПЭН-цэнтр выступае супраць ужывання такіх выразаў не толькі ў дакументах арганізацыі, але і ў інфармацыйнай прасторы".

Пісьменнік Уладзімір Арлоў: "Мы выдатна ведаем Паўла Севярынца як таленавітага літаратара і як палітыка, які пакутаваў за свае перакананні. Ён каля шасці гадоў правёў за кратамі. І калі мы прымалі яго ў ПЭН-цэнтр, мы аднагалосна прынялі яго. Не было ніякіх спрэчак. Дэлегацыя пісьменнікаў паехала да яго ўручаць прэмію Адамовіча за выдатную кнігу. Я проста прапаную паставіць на галасаванне пытанне аднаўлення Паўла Севярынца. Тым больш што ён прызнаў, што ліст яго было залішне эмацыянальным. Можа быць, спынім абмеркаванне?"

Філосаф Ірына Дубянецкая: "Хачу нагадаць Паўлу, што першая хрысціянская запаведзь — гэта любоў. Дух барацьбы патрэбен не ў кожнай сітуацыі. Але выключэнне з ПЭН-цэнтра павінна быць у абсалютна крайніх выпадках. Калі хтосьці гаворыць насуперак і за гэта яго выключаць, то гэта пярэчыць нашым каштоўнасцям. Мы не можам раскідвацца людзьмі. Мы, наадварот, павінны аб'ядноўваць нашу супольнасць".

Літаратуразнаўца Аляксандр Фядута: "Наколькі я памятаю, нідзе ў рашэнні Рады не было сказана, што яго выключаюць за яго погляды. Нідзе не сказана, што яго выключаюць за тое, што хрысціянін. З майго пункту гледжання, сёння гаварыць аб выпраўленні гэтага рашэння як палітычнай памылкі нельга. У выпадку з Шапранам і Букчыным мы прыйшлі да высновы, што Рада не да канца выканала свае абавязкі. Але ў выпадку з Паўлам Севярынцам Рада выканала свае абавязацельствы. І Севярынец сам у сваіх лістах пісаў, што ён не выплачваў узносы таму, што не згодны з палітыкай, якую праводзіць ПЭН. Таму я буду галасаваць супраць адмены рашэння Рады. Калі Павел Севярынец хоча быць зноў у ПЭН-цэнтры, то яму зноў трэба прайсці праз працэдуру ўступлення".
 

"Севярынец, гэта вайна!"

ПЕН-ГЕЙт: возвращение блудного Северинца вопреки “культурным марксистам”

"Стабілізаваць ПЭН старымі праверанымі кадрамі"

Баршчэўскі налічвае ў зале больш за трыццаць удзельнікаў і вырашае працягнуць з'езд, каб прывесці ў парадак надзённыя справы арганізацыі. Слова бярэ праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён заяўляе: "Трэба стабілізаваць ПЭН старымі праверанымі кадрамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі