Пенсіянера з Жодзіна да смерці загрызлі сабакі

Крымінальную справу распачалі супраць сына загінулага / фота носіць ілюстрацыйны характар
Крымінальную справу распачалі супраць сына загінулага / фота носіць ілюстрацыйны характар

Пенсіянера з Жодзіна да смерці загрызлі сабакі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

72-гадовы загінулы жыў у кватэры разам з сынам і яго жонкай. Жанчына пераехала да мужа разам з сабакам хаскі, а пазней падабрала на вуліцы дварняку. З дваровым сабакам у пенсіянера "адносіны не заладзіліся".

За некалькі дзён да трагедыі дварняк так моцна ўкусіў за руку пажылога гаспадара кватэры, што мужчыне прыйшлося звярнуцца па дапамогу да медыкаў. Ён быў шпіталізаваны.

Пенсіянера выпісалі са шпіталя на некалькі дзён раней. У той момант у кватэры былі толькі сабакі - яны загрызлі мужчыну да смерці.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб прычыненні смерці па неасцярожнасці супраць сына загінулага мужчыны. Ён прызнаў віну часткова.

"Шкадаваў аб тым, што не прыняў мер да ізаляцыі жывёл, але лічыў, што вінаваты загінулы бацька, бо яму не падабалася знаходжанне сабак у кватэры, і ён увесь час чапляўся і правакаваў адну з іх", — напісала ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі