Перад ізалятарам на Акрэсціна пад дажджом сабраліся людзі
У чарзе ля ізалятара на Акрэсціна каля ста чалавек / Еўрарадыё
Вялікая чарга выстраілася ў чацвер з раніцы ля ізалятара ў завулку Акрэсціна ў Мінску. Чацвер — адзіны дзень на тыдні, калі прымаюць перадачы для затрыманых, і людзі спрабуюць скарыстацца гэтай магчымасцю, перадаць блізкім рэчы і ежу.
Людзі стаяць пад дажджом. Іх каля ста чалавек. Прыём перадач павінен быў пачацца ў 11 гадзін, аднак, як стала вядома Еўрарадыё, прымаць рэчы пачалі з паўгадзінным спазненнем.
Сярод тых, хто чакае магчымасці перадаць блізкім рэчы, — сваякі супрацоўнікаў TUT.BY. Раней паведамлялася, што пасля затрымання частку з іх змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.