Перад сустрэчай з мінчукамі міліцыя затрымала Аляксандра Мілінкевіча

Прыкладна а 18:05 у сталічным мікрараёне Малінаўка быў затрыманы лідэр аргкамітэту руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Там павінна была пачацца сустрэча палітыка з жыхарамі мікрараёну.
Да месца сустрэчы прыйшло каля сотні чалавек, а таксама больш за сорак спецназаўцаў і людзей у цывільным. Мілінкевічу нават не далі выступіць, ягоным затрыманнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Мікалай Рудскі.

Цяпер палітыка вязуць у Маскоўскі РУУС для "высвятлення асобы".

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі