Пераходны кабінет перадаў спіс з 179 спартоўцаў, звязаных з сілавымі структурамі

Алімпіяда

Алімпіяда / pixabay.com

Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК) перадаў замежным партнёрам спіс з імёнамі 179 спартоўцаў, звязаных з сілавымі структурамі рэжыму, паведамляе прэс-служба АПК.

Усе пералічаныя спартоўцы з'яўляюцца вайскоўцамі Узброеных сіл альбо супрацоўнікамі МУС.

Спіс перададзены ў тым ліку ў МЗС Францыі і МЗС Германіі. Акрамя таго, намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка сустрэўся з паслом па спорце МЗС Францыі Самюэлем Дзюкракетам. Прадстаўнік Францыі адзначыў гатоўнасць прытрымлівацца дзейных крытэрыяў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Менавіта Францыя прыме ў 2024 годзе чарговую Алімпіяду.

Прэс-служба АПК падкрэслівае, што сярод спартоўцааў, якіх Беларусь заявіла на Парыжскую Алімпіяду, значацца Ванэса Каладзінская (вольная барацьба) і Анастасія Шкурдай (плаванне).

"Наша каманда праінфармавала Міжнародны алімпійскі камітэт і краіну правядзення Алімпійскіх гульняў — 2024 аб афіляванасці Ванэсы Каладзінскай з МУС рэжыму Лукашэнкі. Адпаведныя дакументы для праверкі факту аб афіляванасці былі накіраваны таксама ў адрас МАК у дачыненні да Анастасіі Шкурдай", — заявіў Латушка.

Ён падкрэсліў, што спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну або афіляваныя з сілавымі ці вайсковымі структурамі, не могуць удзельнічаць у Алімпіядзе.

Раней МАК дазволіў дапусціць да Гульняў у Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расіі, выставіўшы шэраг умоў. Адна з іх — адсутнасць сувязяў з сілавымі ці вайсковымі структурамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі