Краіны Балтыі звярнуліся ў МАК праз допуск беларусаў і расіян на Алімпіяду-2024

Алімпіяда

Алімпіяда / pixabay.com

Нацыянальныя алімпійскія камітэт Латвіі, Літвы і Эстоніі выступілі супраць удзелу ў парыжскай Алімпіядзе спартоўцаў з Расіі і Беларусі — нават у нейтральным статусе. Пра гэта гаворыцца ў іх звароце да кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томаса Баха.

"Мы расчараваныя гэтым рашэннем, заклікаем міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць спартоўцаў з гэтых краін да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах", — гаворыцца ў звароце. Кіраўнікі балтыйскіх нацыйнальных алімпійскіх камітэтаў просяць МАК прадставіць "выразную схему" па адборы беларускіх і расійскіх спартоўцаў для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Алімпійскія камітэты краін Балтыі мяркуюць, што нельга дапускаць да ўдзелу расійскіх і беларускіх спартоўцаў, "пакуль ва Украіне ідзе вайна, у якой мірнае насельніцтва пакутуе ад вайсковых злачынстваў, учыненых Расіяй і падтрымоўваных Беларуссю".

Раней МАК вырашыў, што да Алімпіяды-2024 будуць дапушчаныя толькі індывідуальныя атлеты (гэта азначае няўдзел у камандных відах спорту) з Беларусі і Расіі, якія пройдуць кваліфікацыю паводле вызначаных крытэрыяў адбору. Да спаборніцтваў не дапусцяць спартоўцаў і персанал, якія "актыўна падтрымліваюць вайну", у тым ліку маюць кантракт з ваеннымі арганізацыямі або органамі бяспекі. Будзе забароненае выкарыстанне сцягоў, гімнаў і любое іншае абазначэнне прыналежнасці да Беларусі і Расіі. Не атрымаюць запрашэнне на Алімпіяду чыноўнікі і чальцы ўрадаў. Афіцыйны Мінск выказаў незадавальненне гэтымі ўмовамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі